:: ::

Наши будни и праздники


21 лютага - Дзень роднай мовы

Анатоль Грачанікаў Мова

Мова... Родная мова

У марах, у песнях, у снах.

Мае ў ёй кожнае слова

Свой колер, і смак, і пах.

Зліваюцца гукі ў словы

I ў рэчышча роднай мовы,

Як рэкі ў мора, цякуць,

I думкі мае плывуць

На хвалях і дзён, і начэй

Да сэрцаў людскіх і вачэй.

Кожны народ 21 лютага адзначае Дзень роднай мовы.

Першапачаткова з такой ініцыятывай выступіў Бангладэш. Менавіта ў гэтай краіне 21 лютага 1957 года загінулі пяць студэнтаў, якія адстойвалі права навучацца на роднай мове. Зараз у нашым рознакаляровым і рознагалосым свеце налічваецца больш за шэсць тысяч моў. Палова з іх пад пагрозай знікнення. Дзеля захавання моў, якія апынуліся на парозе знікнення, міжнародны фонд UNESCO 17 лістапада 1999 года абвясціў Дзень роднай мовы.

Ў нашым дзіцячым садзе, ў старшых групах с 12 па 16 лютага прайшоў беларускамоўный тыдзень “Мая малая Радзіма”, а 21 лютага - тэматычны дзень, прысвечаны к Дню роднай мовы, дзе дзеці разам з выхавацелямі на занятках “Мастацкая літаратура” чыталі і пераказвалі казку У. Дубоўкі “Як сінячок да сонца лётаў”; у рамках неарганізаванай дзейнасці завучвалі вершы беларускіх паэтаў: М. Мятліцкі “На роднай мове”, А. Вольскі “Радзіма”, гутарылі і разгледжвалі кніжкі “Беларускія казкі”, “Беларуская ежа”, “Беларускія пісьменнікі”, гулялі ў дыдактычныя гульні : “Прыгажосць беларускай мовы”, “Кола святаў”, “Карта Беларусі”(пазлы), “Нацыянальная бібліятэка” (пазлы). Для бацькоў у беларускім кутку размешчана кансультацыя “Размаўляйце з дзецьмі па-беларуску”.

Разнастойнасць форм работы дапамагаюць дашкольнікам усвядоміць сваю прынадлежнасць к беларускай нацыі, адчуць непаўторны каларыт нашай культуры, меладычнасть звучання роднай мовы.



Вернуться в раздел Наши будни и праздники

Соседние подразделы:
Правила приема в учреждение дошкольного образования
Группы кратковременного пребывания
Информация!
Специалисты рекомендуют
Советы медиков
Максак Светлана Николаевна, медицинская сестра УЗ "Толочинская центральная районная больница"...
Всё о безопасности
Профилактика детского насилия
Телефоны доверия
Маршруты выходного дня
КАК ПРОВЕСТИ ВЫХОДНЫЕ С РЕБЕНКОМ? Когда родители могут больше времени провести со своими детьми? Конечно, в выходные дни! Каждая семья имеет свои традиции и свой опыт проведения выходных....
Ответственность несовершеннолетних и их законных представителей
Организация питания
Льготы семьям, воспитывающим детей инвалидов в возрасте до 18 лет
Наши контакты

+375213656319
+375213655375
detsad3@tolochin.vitebsk-region.gov.by

211092, Витебская область, г. Толочин, ул. Строителей, д.5
Открыть контакты

-
-
-
-
Вышестоящая организация
Отдел по образованию Толочинского райисполкома
-
Национальный правовой интернет-портал Республики Беларусь Pravo.by
"Будь рядом с ребенком!"